Учора ўвечары і ўначы над усёй Беларуссю можна было назіраць прыгажэнную, але рэдкую ў нашых шыротах прыродную з’яву — паўночнае ззянне. Сацсеткі і СМІ поўняцца адпаведнымі фотамі. Было б дзіўна, каб пры гэтым убаку застаўся найбольшы майстра фатаграфавання зорнага неба ў сучаснай Беларусі Віктар Малышчыц. Прыгожыя прафесійныя фота з’явіліся і ў ягоных сацсетках.

«Калі гэта не самая прыгожая з’ява на свеце, то што тады яшчэ прыгажэй?» — каментуе тое, што давялося бачыць і здымаць, сам фатограф.

Сам жа ён, пачуўшы пра ззянне, «паехаў у Мір, хацелася паспрабаваць злавіць каляровыя сполахі над сценамі замка». І гэта, на шчасце, удалося.

