• Чт. Ноя 30th, 2023

Калі можна будзе збіраць журавіны і брусніцу ў Віцебскай вобласці

Автор:vglybokaye

Сен 22, 2023

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе, што ў Віцебскай вобласці ўсталяваны наступныя тэрміны збору восеньскай ягады: брусніцу можна нарыхтоўваць з 16 жніўня, журавіны — з 13 верасня. Тэрміны збору ўсталёўваюць мясцовыя органы ўлады, у залежнасці ад паспявання таго ці іншага віду дзікаросаў.

Лясны кодэкс Беларусі дазваляе збіраць у лясах ягады, арэхі, грыбы, лекавыя расліны, драўняныя сокі і мох, але толькі ва ўсталяваныя тэрміны і з выкананнем правіл. Напрыклад, ягады дазваляецца нарыхтоўваць толькі тады, калі яны паспеюць. Збіраць можна як уручную, так і з дапамогай адмысловых прыстасаванняў, не наносячы шкоды прыродзе.

Трэба ўлічваць і той факт, што са спякотным надвор’ем, якое ўсталявалася, наведванне лясоў у шматлікіх раёнах можа быць забаронена.

Глыбоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджваюць, што парушальнікаў чакаюць самавітыя штрафы. Так, фізасобам пагражае сума штрафу да 20 БВ (740 руб.), для ІП – да 100 БВ (3,7 тыс. руб.), для юрасоб — да 500 БВ (18,5 тыс. руб.).

Пра ўсе парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства Вы можаце паведаміць па тэлефонах: 8-02156-5-59-70 “гарачая лінія”, мабільныя: +375 33 3512061, +375 29 8223279, +375 29 7697911.

comments powered by HyperComments
Scroll Up