• Вс. Сен 24th, 2023

Калі паляўнічая зброя лічыцца разраджанай

Автор:vglybokaye

Янв 21, 2022


У Глыбоцкую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету часта паступае пытанне ад паляўнічых. Калі паляўнічая зброя лічыцца разраджанай? Якая зброя лічыцца зачахлёнай? Калі паляўнічыя сабакі лічацца тымі, якія працуюць па дзікім зверу?

Так паводле пункта 4 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання:


Зброя лічыцца разраджанай, калі:

  • патрон не знаходзіцца ў патронніку ствала агнястрэльнай зброі і (ці) у магазіне (абойме), далучанай да дадзенай зброі;
  • страла не прыкладзена да цецівы лука ці арбалета;
  • механізм нацяжэння цецівы і (ці) спускавы механізм арбалета не знаходзяцца ва ўзведзеным стане.

Зачахлёнай прызнаецца зброя, змешчаная ў зачыненых (зашпіленых, завязаных) чахлах ці футаралах.

Сабакі, якія працуюць па дзікіх жывёлах,  ці лоўчыя птушкі, прызнаюцца, якія пераследваюць ці  злавілі дзікіх жывёл.

Паляванне — пошук, высочванне, пераслед, спроба здабычы ці здабыча паляўнічай жывёлы, якая знаходзіцца ва ўмовах натуральнай волі, а таксама знаходжанне асобы ў паляўнічых угоддзях і іншых месцах рассялення паляўнічай жывёлы з прыладамі палявання, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных правіламі, або спроба здабычы ці здабыча дзікага звера і (ці) птушкі, якія не з’яўляюцца паляўнічымі, з выкарыстаннем прылад і спосабаў палявання.

Аб усіх правапарушэннях, якія здзяйсняюцца ў прыродаахоўнай сферы, вы можаце паведаміць па тэлефоне даверу 8-02156-5-59-70.мабільныя : +375 33 3512061(мтс),+375 29 82232799(мтс), 375 29 7697911(мтс).
Ст. дзяржінспектар Глыбоцкай міжраённай інспекцыі Д.І.Барыла

comments powered by HyperComments
Scroll Up