• Вт. Янв 25th, 2022

Канец эпохі Меркель: сёння ў Германіі без дзейнага канцлера пройдуць парламенцкія выбары

Автор:vglybokaye

Сен 26, 2021

У Германіі сёння праходзяць выбары ў Бундэстаг. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць з 8:00 да 18:00.

Акрамя вочнага прыходу на ўчасткі, грамадзяне маглі прагаласаваць па пошце. Для гэтага трэба было зрабіць запыт на бюлетэнь у перыяд з 16 жніўня да 18:00 24 верасня, запоўніць яго і адправіць па пошце, але ліст з голасам у любым разе павінен прыйсці да закрыцця ўчасткаў 26 верасня.

На месцы ў нямецкім парламенце прэтэндуюць 6211 кандыдатаў, з якіх 2024 — жанчыны. У выбарах бяруць удзел 47 палітычных партый з 54 існуючых у краіне. Пры гэтым 40 партый выставілі на галасаванне спісы кандыдатаў. Палова дэпутатаў абіраецца па спісах, палова — па аднамандатных акругах. 

У выніку сённяшніх парламенцкіх выбараў у ФРГ з’явіцца новы федэральны канцлер. Ангела Меркель не выстаўляе сваю кандыдатуру на выбарах. Яна мае намер сысці з палітыкі.

Чакаецца, што асноўная барацьба за большасць у Бундэстагу і права сфармаваць урад разгорнецца паміж Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі, кіруючым блокам Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў. Таксама сур’ёзную ролю могуць адыграць «Зялёныя». Акрамя таго, у парламент маюць рэальныя шанцы патрапіць Свабодная дэмакратычная партыя, «Альтэрнатыва для Германіі» і Левая партыя.4

Фотафакт: Ангела Меркель за два дні да адстаўкі пайшла ў заапарк

© REUTERS / HANDOUT

Меркель раней абвясціла аб тым, што мае намер пакінуць палітыку пасля выбараў у Бундэстаг, якія пройдуць 26 верасня.

 
МІНСК, 24 вер – Sputnik. Ангела Меркель у адзін з апошніх дзён свайго кіравання ў статусе канцлера ФРГ адправілася ў птушыны заапарк, паведамляюць нямецкія СМІ.
На кадрах Меркель корміць з рук рознакаляровых папугаяў лоры, а адна з птушак нават размясцілася ў канцлера на галаве.
Палітык частавала папугаяў з папяровых шкляначак з “нектарам Лоры”, прыгатаваным з сухога пылка, фруктовага цукру, збожжа і вады.
Канцлеру прапанавалі таксама патрымаць пугача, аднак падысці да птушкі яна не адважылася: “Не, не, з мяне хопіць папугаяў”.
Нагадаем, Ангела Меркель складзе паўнамоцтвы ўжо ў гэту нядзелю, 26 верасня – пасля выбараў у Бундэстаг. Меркель кіруе ўрадам ФРГ з 2005 года.
Раней палітык абвергла інфармацыю аб пераездзе ў свой родны горад Гамбург пасля сыходу з пасады.
“Я таксама не пераязджаю ў Гамбург, пра што часам гаворыцца”, – заявіла яна, дадаўшы, што застанецца пражываць у Берліне і Укермарку – там у сям’і Меркель ёсць, адпаведна, кватэра і загарадны дом.

Аляксандр Фрыдман: Пасля выбараў палітыка Нямеччыны ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі можа змяніцца

Пазіцыя Бэрліна стане больш жорсткай.

Гісторык Аляксандр Фрыдман у інтэрв’ю «Радыё Свабода» патлумачыў, чаму палітыка Нямеччыны на беларускім напрамку можа істотна змяніцца пасля абрання новага ўрада.

– Давайце спачатку абмяркуем магчымыя вынікі выбараў у нямецкі Бундэстаг, як яны выглядаюць па сацыялагічных звестках. Наколькі я разумею, найбольшы рэйтынг у сацыял-дэмакратаў, і цалкам магчыма, што ім удасца стварыць кааліцыю з «зялёнымі» і лібераламі. Наколькі магчымым з’яўляецца менавіта такі вынік?

– Такі вынік з’яўляецца цалкам магчымым. Сацыял-дэмакраты, згодна з самым апошнім апытаннем, з’яўляюцца лідарамі, але іх магчымая перамога не будзе ўпэўненай, блізу 25%. Хрысціянскія дэмакраты адстаюць ад іх усяго на 2-3%, так што ў гэтым сэнсе ўсё вельмі хістка.

Што тычыцца магчымай кааліцыі сацыял-дэмакратаў разам з лібераламі і «зялёнымі»… Праблема тут, мабыць у тым, што калі ўзяць зялёных і сацыял-дэмакратаў, то гэта натуральныя партнёры, якія ўжо падкрэслівалі, што хочуць працаваць разам.

Трохі цяжэй будзе дамовіцца з лібераламі са Свабоднай дэмакратычнай партыі, бо СДП традыцыйна супрацоўнічала з хрысціянскімі дэмакратамі. Сітуацыя можа скласціся так, што калі лібералы адмовяцца ад уваходу ў такую кааліцыю, то сацыял-дэмакраты і «зялёныя» могуць пайсці на кааліцыю з партыяй «Левыя».

– Чым бы вы растлумачылі феномен Ангелы Мэркель, якая кіравала Нямеччынай 16 гадоў, што даволі незвычайна для заходнееўрапейскай краіны? І тое, што цяпер яе партыя хрысціянскіх дэмакратаў не з’яўляецца лідарам гонкі, ці не азначае, што немцы трошкі стаміліся ад яе праўлення?

– Па-першае, калі паглядзець на нямецкую гісторыю, то Мэркель – гэта не першы чалавек, які так доўга знаходзіцца ва ўладзе. Іншыя канцлеры, прадстаўнікі хрысціянскіх дэмакратаў, таксама: Гельмут Коль правілаў 16 гадоў, Конрад Адэнаўэр – 14 гадоў, так што такая традыцыя прысутнічае.

Безумоўна, Мэркель была паспяховай канцлеркай, ёй удалося кансалідаваць грамадства, праводзіць узважаную палітыку, эканамічнае развіццё было станоўчым, і большасць насельніцтва было ёю задаволена. Немцы не стаміліся ад той палітыкі, якую яна праводзіла, але, магчыма, яны трошкі стаміліся ад самой Мэркель. Людзі хочуць, каб на чале краіны былі новыя асобы, гэта назіраецца.

– Нямеччына заўсёды праводзіла даволі актыўную палітыку ў дачыненні да незалежнай Беларусі. Пачынаючы ад місіі АБСЕ Віка да сустрэчы нарманскай чацвёркі ў Менску, да спробы Мэркель датэлефанавацца да Лукашэнкі ў жніўні 2020 года.

Чаму так атрымалася? Проста таму, што Нямеччына – самая магутная і аўтарытэтная краіна Еўразвязу ці Бэрлін мае нейкае асаблівае стаўленне да беларускай тэмы?

– У часы Мэркель Нямеччына набывала вагу ў Еўразвязе. І калі Брытанія пакінула Еўразвяз, Нямеччына і Францыя адназначна сталі асноўнымі краінамі Еўразвязу, якія і вырашаюць яго знешнюю палітыку.

Другі момант – гэта эканамічнае супрацоўніцтва, цесныя эканамічныя сувязі Нямеччыны з краінамі Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы.

І яшчэ адзін важкі момант для нямецкай палітыкі – гістарычна-маральны. Усходняя Еўропа – менавіта тыя тэрыторыі, якія падчас Другой сусветнай вайны знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй і дзе нацысты праводзілі сваю злачынную палітыку генацыду.

Таму гістарычная адказнасць таксама ўплывае на нямецкую палітыку. Немцы, напрыклад, вельмі актыўна на ўзроўні дзяржавы і прыватных фондаў займаліся Чарнобыльскай праблематыкай.

– І ў гэтай актыўнай усходняй палітыцы многія абвінавачваюць Бэрлін у прарасейскай скіраванасці. Бо Нямеччына ў некаторых рэгіянальных канфліктах (напрыклад, расейска-ўкраінскім) спрабуе гуляць ролю «мадэратара», пасярэдніка, а не займае адназначна антырасейскую пазіцыю, як многія патрабавалі. Ці можна сказаць, што пры новым урадзе сацыял-дэмакратаў і «зялёных» гэта стаўленне можа змяніцца?

– Трэба ўлічваць наступнае. Нямеччына сапраўды мае цесныя сувязі і эканамічныя інтарэсы з Расеяй. Таму рэгіянальная палітыка, якую праводзіў урад Мэркель, была ў тым, каб не выйсці на канфлікт з Расеяй.

«Так, мы падтрымліваем дэмакратычны рух у Беларусі і Украіне, мы змагаемся за правы чалавека, але мы ведаем, што побач знаходзіцца Расея, і расейскія інтарэсы трэба ўлічваць».

Гэтае «ўлічванне інтарэсаў Расеі» асабліва ўзмацнілася пасля ўкраінскага крызісу. Да гэтага палітыка была значна больш адназначнай, немцы падтрымлівалі Еўрамайдан, падтрымлівалі празаходнія сілы ва Украіне, першапачаткова даволі моцна падтрымлівалі Парашэнку.

Але калі адбылася анэксія Крыма і вайна на Данбасе, гэта змяніла палітыку Бэрліна. Яна стала больш абачлівай, назіралася лінія на тое, каб не выйсці на новае супрацьстаянне з Расеяй.

І калі здарыліся беларускія падзеі, жнівень 2020 года, то палітыка Бэрліна была наступная: «мы супраць Лукашэнкі, ён павінен сысці, мы патрабуем вызвалення палітвязняў, уводзім санкцыі».

Але з іншага боку, і ў Бэрліне, і ў Парыжы яшчэ ў жніўні 2020 года вырашылі, што беларускі крызіс немагчыма развязаць без Расеі. І ўсё, што рабіла Мэркель (часам з Макронам, часам без Макрона) – гэта спробы дамовіцца з Масквой. Сесці з Крамлём за стол перамоў і знайсці нейкае выйсце, паважаючы інтарэсы Расеі.

Яны ж з заходняга боку заўсёды падкрэслівалі, што ніхто не збіраецца зацягваць Беларусь у сферу заходніх інтарэсаў, у заходнія саюзы. Усе разумеюць, што гэта зона інтарэсаў Масквы. Ніхто не будзе імкнуцца выкінуць Маскву з Беларусі. Але ж трэба вырашаць праблему. Маўляў, хай гэта будзе іншы прарасейскі кіраўнік – але не Лукашэнка з яго выхадкамі і жорсткасцю.

comments powered by HyperComments
Scroll Up