Вытворчы філіял “Браслаўрыба” Глыбоцкага МКК выпусціў кансерваваныя макароны па-флоцку з кількай, а таксама юшку.
Кансервы “Кілька неразделанная з гарнірам з макарон у таматавым соусе” з’явіліся ў асартыменце прадпрыемства сёлета, пра гэта паведамляе газета “Браслаўская звязда”.
Гэты гатовы да ўжывання прадукт — уласная распрацоўка прадпрыемства. На “Браслаўрыбе” лічаць, што кансервы будуць карыстацца попытам у студэнтаў і тых, хто падоўгу бывае ў працяглых камандзіроўках, напрыклад, дальнабойнікаў. Раней філіял ужо выпусціў кансервы з кількі з агароднінным гарнірам, фасоллю і морквай, пярлоўкай.
Паводле прайс-лісту прадпрыемства, 240-грамовай навінкі на ўмовах франка-склад прызначэння складае 1 рубель 34 капейкі без ПДВ.
Акрамя таго “Браслаўрыба” стала выпускаць кансерваваную юшку “Браслаўскую” з пресноводной рыбы. Гэта таксама гатовы прадукт, досыць толькі разагрэць кансервы. Кошт — 230-грамовай бляшанкі складае без ПДВ 1 рубель 57 капеек на ўмовах ФСН.
Таксама ў асартыменце прадпрыемства сёлета з’явілася “Рагу натуральнае з прэснаводных рыб”. Гэтыя кансервы гатуюцца з кавалачкаў карпа з выкарыстаннем спецый і без дадання масла. Да гэтага прадукта ўжо запатрабуецца самастойна прыгатаваць гарнір. Каштуюць кансервы без ПДВ 1 рубель 74 капейкі на ўмовах ФСН.