Каранавірус дабраўся да апошняга раёна Віцебскай вобласці — Шаркаўшчыны

У Віцебскай вобласці не засталося ніводнага раёна, дзе б не фіксавалі выпадкі заражэння каранавірусам, пішуць Народныя навіны Віцебска.

У аўторак раённая газета «Кліч Радзімы», паведаміла, што ў Шаркаўшчынскім раёне зафіксавана 7 выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Прычым 4 пацыентаў ужо паправіліся, гэта значыць яны захварэлі як мінімум два тыдні таму, а інфармацыя аб эпідэміялагічнай сітуацыі была апублікавана толькі 5 мая. Таксама ў гэтым раёне COVID-19 захварэў адзін з медыкаў.
nn.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова