• Вт. Апр 13th, 2021

Кіраўнік Міністэрства фінансаў Беларусі расказаў аб новых падатках для ІП

Автор:vglybokaye

Мар 21, 2021

Чыноўнікі заклапочаныя пошукам дадатковых крыніц для напаўнення бюджэту.

У Беларусі плануюць змяніць падатковыя выплаты для індывідуальных прадпрымальнікаў. Пра гэта ў сваім матэрыяле ў выданні «Финансы. Учет. Аудит» напісаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.

Са слоў кіраўніка Мінфіна, у краіне трэба сфармаваць узровень даходу бюджэту, але без моцнага ціску на эканоміку. Пры гэтым павялічваць падатковую базу плануецца за кошт скасавання пэўных ільгот, а разам з тым і ўдасканаленнем парадку выплаты асноўных падаткаў.

Таксама ў краіне плануецца павысіць уцягнутасць малога і сярэдняга бізнэсу ў фармаванне даходаў бюджэту.

У краіне будзе ўведзеная дакладная градацыя катэгорый прадпрыемніцтва: самазанятых, індывідуальных прадпрымальнікаў і мікрапрадпрыемстваў. Для кожнага з іх будзе ўстаноўлены падатковы рэжым, а сума выплат будзе сувымерная з даходам.

comments powered by HyperComments
Scroll Up