
16 верасня ў Глыбокім “Toyota Corolla” урэзалася ў апору вулічнага асвятлення, траўмы атрымала пасажырка легкавушкі.
Як сталася 54-гадовы кіроўца аўтамабіля заснуў за рулём, у выніку “Toyota” выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў ліхтарны слуп, які з-за гэтага пераламаўся.
У дарожна-транспартным здарэнні пацярпела 31-гадовая дзяўчына, якая ехала на пасажырскай сядушцы — яна атрымала траўмы і была шпіталявана ў Глыбоцкую цэнтральную раённую бальніцу, паведамляецца абласным ДАІ.
Іван Дзедушкін
comments powered by HyperComments