• Вс. Май 29th, 2022

Кіроўцу джыпа, па чыёй віне ў Докшыцкім раёне загінула жанчына, прысудзілі да “хатняй” хіміі

Автор:vglybokaye

Окт 13, 2021

Праз больш года суд паставіў кропку ў справе пра сутыкненне двух аўтамабіляў у Докшыцкім раёне. Тады загінула жанчына, якая кіравала “Citroen Xantia”, а кіроўца “Nissan Patrol” апынуўся на лаве падсудных.

“Citroen Xantia” і “Nissan Patrol” сутыкнуліся 23 чэрвеня на 84-ым кіламетры аўтадарогі Р-3. Пры гэтым пазадарожнік выехаў на сустрэчную паласу, у выніку ўдару “Citroen” атрымаў моцныя пашкоджанні і выляцеў у кювет, а “Nissan” перавярнуўся.

Як усталявана судом, у той дзень кіроўца джыпа быў у хваравітым стане і пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі. Рухаючыся на хуткасці каля 80 кіламетраў у гадзіну, ён заснуў, у выніку чаго страціў кантроль над аўтамабілем, які выляцеў на сустрэчку і ўрэзаўся ў “Citroen Xantia”.

На судзе сваю віну 69-гадовы кіроўца пазадарожніка прызнаў цалкам. Маральную шкоду дачцэ загінулай жанчыны ён кампенсаваў яшчэ падчас следства.

Суд Докшыцкага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. На падставе часткі 2 артыкула 317 КК яго прысудзілі да абмежаванні волі на 3 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тэрмін 5 гадоў, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога суда.

 

Акалічнасцю, якая змякчае адказнасць абвінавачванага, суд прызнаў чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым злачынстве. Акрамя таго, былі ўлічаны яго ўзрост, стан здароўя, а таксама тое, што ён упершыню прыцягваецца да крымінальнай адказнасці.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўсталяваным законам парадку.

Іван Дзедушкін

comments powered by HyperComments
Scroll Up