«Па даных статыстыкі за 2022 год, у нас адбыўся рост клешчавых інфекцый у 2,1 раза па клешчавым энцэфаліце і 2,4 па Лайм-барэліёзе, і гэта нас насцярожвае», — заявіла Яшкова.
У гэтым годзе захворванне на энцэфаліт і хваробу Лайма знаходзіцца на ўзроўні мінулага года.
«На гэты момант зарэгістраваныя 2 выпадкі клешчавога энцэфаліту і больш за 200 выпадкаў Лайм-барэліёзу, але ў гэтых выпадках само заражэнне адбылося яшчэ ў мінулым годзе. За 4 месяцы 2023 года ў арганізацыі аховы здароўя звярнулася досыць вялікая колькасць людзей (у сярэднім у тры разы больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года) з прысмоктваннем кляшчоў», — заявіла Яшкова на прэс-канферэнцыі.