• Пт. Сен 24th, 2021

Колькі каштуе ў Германіі сабраць дзіця ў школу?

Автор:vglybokaye

Авг 18, 2021


Аўтар: Марыя Крычыльская

Фота: www.germania.one.bild.de


Кожны бацька ведае, што разам з дзіцем растуць і выдаткі на яго. Гэта пацвярджае Федэральнае статыстычнае ўпраўленне.


Па апошніх дадзеных, кожны месяц на аднаго дзіця ўзростам да шасці гадоў бацькі выдаткоўваюць, у сярэднім, €587, на дзяцей ад 6 да 12 гадоў – €686, а на дзяцей ад 12 да 18 гадоў – €784. Вялікая частка грошай ідзе на набыццё школьнага прыладдзя. Як паказвае даследаванне Таварыства абароны правоў спажыўцоў, у 2013 годзе збор дзіцяці ў першы клас абыйшоўся бацькам нятанна -– у €238. Сёлета выдаткі будуць нашмат вышэй, сцвярджаюць эксперты. У сярэднім, бацькі выдаткоўваюць на дзіця каля €1 000 на адзін навучальны год. Найвялікія выдаткі даводзяцца на догляд, харчаванне і кнігі.

Падарунак першакласніку (шульцютэ)

Прынята дарыць кожнаму першакласніку ў першы школьны дзень. Памеры шульцютэ розныя: ад 12 да 85 сантыметраў у даўжыню. Шульцютэ напаўняюць ласункамі, школьным прыладдзем і іншымі падарункамі. У залежнасці ад памеру, кошт на гэты запатрабаваны тавар вагаецца ад €50 да €200.

Рукзак

Кёльнскі інстытут даследаванняў гандлю падлічыў, што ў 2012 годзе немцы выдаткавалі каля €136 млн на школьныя сумкі і заплечнікі. Гэта даволі вялікая сума. Падчас набыцця заплечніка Stiftung Warentest рэкамендуе кіравацца стандартам DIN 58124: 10% пярэдняй і бакавой паверхні заплечніка павінны мець святлоадбівальныя элементы. Паводле апошніх падлікаў, заплечнік разам з футаралам для ручак і алоўкаў каштуе, у сярэднім, каля €240.

Спартовая сумка, кашалёк, бутэлька для вады, дажджавік

Вядома, спартовая сумка з дзіцячага саду можа быць скарыстана і ў школе. Бутэлька для вады каштуе ад €5 да €10, а дажджавік –- ад €8 да €10.

Ручка, чарніла, алоўкі

У залежнасці ад школы, дзіцяці запатрабуецца чарнільная ручка, два алоўкі, гумка, лінейка, вастрылка, каляровыя алоўкі, тэчкі, клей, сшыткі і іншае школьнае прыладдзе. Купля гэтага прыладдзя абыйдзецца прыкладна ў €170.

Экскурсіі і школьныя паездкі

Кожная школа стварае свой графік экскурсій і паездак. Як правіла, у першы год вучобы праводзяць толькі кароткія аднадзённыя экскурсіі, якія не патрабуюць вялікіх выдаткаў. У старэйшых класах школьнікам прапануюць паездкі на некалькі дзён, якія абыйдуцца бацькам у некалькі сотняў еўра.

Колькі зарабляе муляр у Германіі? 

Аўтар: Яна Трахіменка

У апошні час прафесія будаўніка пачала набіраць папулярнасць 

У залежнасці ад рэгіёна і тыпу працоўнай дамовы, занятыя гэтай сферы могуць атрымліваць нядрэнныя грошы.


На захадзе федэрацыі ў першы год навучання зарплата будаўніка-муляра складае ў сярэднім €785, у другі год – €1 135, у трэці – €1 410 

На ўсходзе гэта сума складае адпаведна €705, €910 і €1 130. У Берліне «пачаткоўцы» атрымліваюць €736, €1 010 і €1 254.

Заработная плата будаўніка-муляра нашмат перавышае мінімальную зарплату ў памеры €8,84 у гадзіну. Спецыяліст, які скончыў навучанне, у залежнасці ад рэгіёна, можа атрымліваць даволі высокі аклад. Да прыкладу, у Берліне, заработная плата ў гэтай вобласці складае прыкладна €19,27 у гадзіну.

У сферы будаўніцтва магчымы кар’ерны рост. Будаўнік можа павялічыць сваю кваліфікацыю да брыгадзіра з наступным выкананнем шырокага дыяпазону задач. Заработная плата вырастае разам з падвышэннем кваліфікацыі. Так, да прыкладу, у Берліне брыгадзір зарабляе ад €4 430 да €6 000 у месяц.

Колькі зарабляе аўтамеханік у Германіі

Автор: Яна Трахіменка. 
Фота: www.germania.one

Кожны кіроўца хоць бы раз у жыцці сутыкаўся з тэхнічнымі няспраўнасцямі аўтамабіля, якія можна ўхіліць самастойна.  Аднак у большасці выпадкаў без дапамогі адмыслоўца не абыйсціся. Колькі ж атрымліваюць за гэту працу ў Нямеччыне?

Па інфармацыі выдання Stern, у Нямеччыне налічваецца каля 37 тысяч аўтамайстэрань, і ў 21 тысяч фірмаў падаюць паслугі толькі для асобных аўтамабільных марак.

Як правіла, уладкоўваючыся на працу, механікі падпісваюць калектыўную дамову з прамысловым прафсаюзам IG Metall, паводле якога, акрамя пагадзіннай аплаты, працаўнік мае права атрымаць так званую калядную прэмію ў памеры паловы месячнага прыбытку. Такі пункт абавязкова павінен быць прапісаны ў кожнай дамове.

Памер сярэдняй заработнай платы залежыць ад рэгіёна. Так, напрыклад, у Саксоніі пачатковец- аўтамеханік атрымлівае €11,49 у гадзіну – г.зн. €1 850 у месяц.

Той, у каго ўжо ёсць досвед працы, атрымлівае €2 372 у месяц. Самы высокі аклад у гэтай сферы – €3 511 у месяц.

У Баварыі некваліфікаваны механік зарабляе €2 108 у месяц, а механік з адукацыяй – €2 673. Самую высокую зарплату атрымліваюць працаўнікі на поўдні Нямеччыны. Там зарплата можа дасягаць €4 212 у месяц. Тыя, хто працуе не па калектыўнай дамове, зарабляюць нашмат менш (каля €2 500 у месяц).

Што да працягласці працоўнага дня, то тут яна вар’іруецца – у сярэднім гэта 36–37,5 гадзін у тыдзень.

comments powered by HyperComments
Scroll Up