Аўтар: Вікторыя Халадзеніна. Фота: bild
Працоўныя прафесіі наўрад ці можна назваць занадта ўжо папулярнымі ў Нямеччыне. Тым не менш праца столяра застаецца даволі запатрабаванай. Колькі ж зарабляюць столяры ў Нямеччыне?
Прыбыткі столяраў залежаць ад рэгіёна і ад маштабаў прадпрыемства, на якім яны працуюць. Часцяком самая высокая зарплата ў тых, хто працуе ў сферы мэблевай прамысловасці. Але і там ёсць свае нюансы.
Вучні столяра ў Берліне ў першы год навучання зарабляюць €507 у месяц. Большы прыбытак маюць тыя, чыя праца аплачваецца паводле тарыфнай стаўкі.
Напрыклад, у Брэмене, Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Ніжняй Саксоніі дзейнічае калектыўная працоўная дамова, паводле якой столяры, якія праходзяць навучанне, у першы навучальны год зарабляюць €600, у другой — €710, у трэці — €800. Нават бундэсвер навучае столяраў і плаціць ім ад €920 да €1010 у залежнасці ад года навучання.
У заработнай плаце кваліфікаваных працоўных таксама існуюць значныя рэгіянальныя адрозненні.
У Брэмене, Паўночным Рэйне-Вестфаліі і Ніжняй Саксоніі, дзе дзейнічае калектыўная працоўная дамова, мінімальная пагадзінная стаўка столяраў з невялікім досведам працы складае €16,37. Сярэднямесячная зарплата — €2742.
У Берліне мінімальная пагадзінная стаўка роўная €12,63. У Саксоніі – €12,50, у месяц набягае €2100.
Пры гэтым пагадзінная аплата працы можа быць вышэй, калі столяр павялічвае кваліфікацыю, праходзіць адмысловыя курсы ці атрымлівае пасведчанне майстра. Напрыклад, пагадзінная зарплата столяра са званнем майстра ў Саксоніі складае €25,10, што роўна месячнаму прыбытку прыкладна ў €4200.
Але праблема складаецца ў тым, што далёка не кожнае прадпрыемства плаціць зарплату паводле тарыфу. І гэта залежыць не ад прагнасці начальніка, а ад таго, колькі кліенты гатовыя плаціць.
У некаторых рэгіёнах, паводле адзнак галіновых экспертаў, толькі палова прадпрыемстваў працуе па калектыўнай працоўнай дамове.
У цэлым па Нямеччыне сярэдні штомесячны прыбытак столяра складае €2570.
Колькі зарабляе прыбіральніца ў Нямеччыне?
Аўтар: Галіна Круцікава. Фота: salzburg

Праца прыбіральніцы не з лёгкіх. Пасля яе працы ў памяшканні ўсё павінна зіхацець, дыхаць свежасцю, адлюстроўваючы чысціню. Але колькі ж зарабляюць працаўнікі гэтай сферы?
У Нямеччыне лічыцца каля 600 тыс. работнікаў, якія прадстаўляюць клінінгавыя паслугі. Амаль кожная дзясятая сям’я карыстаецца паслугамі прыбіральшчыц. Працуюць яны па тарыфным працоўнага дагавору. Па дадзеных мінулага года, у гадзіну работнік можа зарабіць у сярэднім € 10- € 12 (брута). Мінімум складае € 8,5- € 10 у гадзіну. Максімум у прафесіяналаў гэтай справы — ад € 15 у гадзіну.
У асноўным, кліенты наймаюць клінігавых работнікаў на спецыяльным партале Helpling, дзе можна падабраць любога падыходнага спецыяліста. У гэтай сферы працуюць і жанчыны, і мужчыны. Кошт іх паслуг на партале складае € 12,90- € 15,90 у гадзіну. Прыкладна € 2- € 3 сыходзіць пасярэднікам.
Не так ужо шмат застаецца самім работнікам, зарэгістраваным на партале, так як з гэтых даходаў яны павінны самастойна аплаціць сваю страхоўку.
Колькі зарабляюць у Германіі людзі старэйшыя за 50 гадоў
Аўтар: Вікторыя Халадзеніна.

Інтэрнэт-партал Gehalt прааналізаваў інфармацыю аб 28 223 працаўладкаваных немцах старэйшыя за 50 гадоў. У фокусе – супрацоўнікі на кіруючых пасадах, шараговыя працаўнікі, а таксама служачыя з вышэйшай адукацыяй.
Па выніках даследавання высветлілася, што кіраўнікі зарабляюць у год каля € 125 000, іншыя супрацоўнікі, перш за ўсё юрысты, у год атрымліваюць у сярэднім € 86 000. Такім чынам, самыя высокія заробкі ў кіраўнікоў фірмаў і прадпрыемстваў — € 125 000.
За імі ідуць кіраўнікі аддзела збыту — € 121 000, работнікі IT-сферы, якія займаюць кіруючыя пасады — € 113 000. Трохі менш (€ 100 000) зарабляюць кіраўнікі вытворчасцяў, а таксама вытворчых прадпрыемстваў (€ 90 000).
Менеджэры па працы з кліентамі штогод маюць каля € 85 000, а інжынеры службы збыту — € 84 000.
Лекары вузкай спецыялізацыі старэйшыя за 50 гадоў атрымліваюць прыкладна € 80 700, супрацоўнікі сферы фінансавага менеджменту маюць € 76 000 у год.
Служачыя без вышэйшай адукацыі зарабляюць каля € 36 500, з адукацыяй — € 62 000. Калі ж работніку з вышэйшай адукацыяй атрымоўваецца заняць кіруючую пасаду, яго заробак ўзрастае да € 115 000.
І нават пасля доўгага перыяду беспрацоўя чалавеку старэйшым за 50 гадоў ёсць сэнс шукаць працу . Многія папаўняюць шэрагі персаналу па ўборцы розных службаў ці ж уладкоўваюцца памочнікамі на кухні ў месцах грамадскага харчавання. На гэтых пасадах, з вопытам работы менш за тры гады, у Германіі атрымліваюць € за 22 000 – € 23 000. рознарабочыя маюць каля € 25 000.
Асабліва фінансава выгоднай з’яўляецца дзейнасць офіснага памочніка. Каб займаць гэтую пасаду, неабходна мець спецыяльную падрыхтоўку. Зарплата офіснага памочніка — ад € 29 500 у год.
Сярэднегадавая зарплата пачаткоўца работніка старэйшага за 50 гадоў
— Офісны работнік — € 29 493
— Кіроўца грузавіка — € 25 792
— Рознарабочым (грузчык, кладаўшчык) — € 25 457
— Прадавец — € 23 364
— Прыбіральнік — € 22 904
— Рознарабочым у металаапрацоўцы — € 22 716
— Памочнік кухара — € 21 291.
comments powered by HyperComments