За мінулы тыдзень у Віцебскай вобласці патанула 7 чалавек, сярод іх – адно дзіця.
Па аператыўных дадзеных АСВОД з пачатку года ў рэгіёне на вадзе загінула 23 чалавекі, сярод якіх – двое дзяцей. Пры гэтым толькі чацвёра з патанулых людзей купаліся.
Рэзкі рост няшчасных выпадкаў на вадзе ў Віцебскай вобласці адбыўся за мінулы тыдзень: калі 5 чэрвеня ў рэгіёне было 16 патанулых, то да 12 чэрвеня іх колькасць павялічылася ўжо да 23 чалавек.
Зоя Машэка
comments powered by HyperComments