Амаль 70% беларускіх турыстаў перанеслі свой адпачынак на пакуль яшчэ даступныя напрамкі.
Пасля таго, як шэраг папулярных еўрапейскіх курортаў закрыў паветраную прастору для самалётаў «Белавія» амаль 70% беларускіх турыстаў перанеслі свой адпачынак на пакуль яшчэ даступныя напрамкі: Турцыю, Егіпет, Грузію і ААЭ. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Руслан Сегянюк.
Астатнія 25% чакаюць адкрыцця прыпыненых напрамкаў, усяго амаль 5% адмовіліся ад адпачынку.
– Уявіце, на працягу прыкладна паўгода турагенты працавалі з турыстамі – гэта амаль 50 тысяч аформленых тураў. Турысты абралі, агенты аплацілі тураператарам, тураператары партнёрам за мяжу і ў авіякампанію. А цяпер трэба прапанаваць альтэрнатыву з даступных кірункаў, падабраць з імі новыя варыянты, вырашыць усе пытанні што да дакументаў і з пераносам аплаты, забраніраваць усё ў іншых партнёраў нанова. І галоўнае: усё гэта ў максімальна – нерэальна – сціснутыя тэрміны, – адзначыў Руслан Сегянюк.
comments powered by HyperComments