Пад снег сышоў ураджай кукурузы ў 8 сельгазарганізацыях Віцебскай вобласці.
Праверка КДК усталявала, што на 24 лістапада ў Беларусі не паспелі прыбраць кукурузу 49 сельскагаспадарчых арганізацый: 19 гаспадарак Гомельскай вобласці, 15 — Магілёўскай, 8 — Віцебскай, а таксама 7 — Мінскай.
Акрамя таго, КДК былі выяўлены прыпіскі ў 12 з 84 правераных сельгазарганізацый, паведамляе прэс-служба ведамства.