9 снежня ў Глыбокім мінакі заўважылі лебедзя, які апынуўся ў палонцы пасярод змёрзлай рэчкі.
Лебедзь плаваў пад мостам на Вольнай вуліцы. На дапамогу птушцы, якая да лёдастава зімавала на возеры Вялікім, жыхары райцэнтра выклікалі выратавальнікаў.
Выратавальнік у гідракасцюме дабраўся да лебедзя, ахінуў яго ў плед і вынес на бераг. Птушка, падобна, не супрацівілася і паводзіла сябе спакойна.
Характэрна, што на “зімовую кватэру” лебедзя пагадзілася ўзяць жыхарка аднаго з падворкаў на Вольнай вуліцы, паведамляе ННВ са спасылкай на “Веснік Глыбоччыны”.
