15 кастрычніка ў выніку сутыкнення двух аўтамабіляў у Пастаўскім раёне загінуў чалавек.
Каля 14:00 на 135 кіламетры трасы “Полацак – Глыбокае – мяжа Літвы” легкавы аўтамабіль “Citroen”, за рулём якога знаходзілася 59-гадовая жанчына, сутыкнуўся з вялікагрузам “МАЗ”, якім кіраваў 42-гадовы шафёр.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння жанчына памерла ў рэанімацыі, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.
Іван Дзедушкін
comments powered by HyperComments