• Пт. Сен 24th, 2021

Лепшыя гарады Германіі для вандровак | Топ 10 самых казачных

Автор:vglybokaye

Июл 12, 2021

Папулярны блогеар і мастацтвазнаўца Яўген Урых прадстаўле ТОП-10 унікальных’ гарадоў Нямеччыны, якіх не кранула мінулая вайна, і яны захававлі свае старажытныя поінікі даўніны. Іх варта наведаць у сваіх вандроўках па Нямеччыне.

Яўген Урых — самы лепшы гід па Нямеччыне.

Колькі зарабляе прыбіральшчыца ў Нямеччыне

Нямеччына спрасціла атрыманне грамадзянства для нашчадкаў ахвяр нацызму

Нашчадкі людзей, пацярпелых ад пераследу нацыстамі па палітычных, расавых і рэлігійных поглядах, змогуць падаць заяву на атрыманне грамадзянства Нямеччыны.

 

Адпаведны закон, які пашырае магчымасці для ахвотнікаў стаць грамадзянамі ФРГ, прынялі ў бундэстазе ў ноч на 25 чэрвеня, піша Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Як удакладняецца, такая пастанова МУС Нямеччыны прыняло яшчэ ў 2019 годзе, аднак зараз яна замацавана ў заканадаўстве і дзейнічае ў стаўленні шырэйшага круга асобаў і груп насельніцтва, у тым ліку габрэяў, рому і сінці.

Прэтэндаваць на грамадзянства змогуць самі пацярпелыя ад нацыстаў, а таксама нашчадкі людзей, сталых ахвярамі рэжыму, які дзейнічаў на тэрыторыі Нямеччыны ў 1933-1945 гадах.

Акрамя таго, як піша Deutsche Welle, закон кране людзей, якія страцілі нямецкае грамадзянства, калі пераехалі ў іншыя краіны. Таксама правіла распаўсюдзіцца на нашчадкаў нямецкіх маці і дзяцей, народжаных па-за шлюбам.

У ліпені 2018 года Нямеччына пагадзілася павялічыць выплаты на сацыяльную дапамогу асобам, якія перажылі халакост, на 75 млн – да 480 млн.

Актоберфэст у другі раз адмянілі з-за каранавіруса

Улады Баварыі з-за каранавіруса ў другі раз адмянілі фэст піва ў Мюнхене, які традыцыйна праходзіць увосень. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Баварыі Маркус Зэдэр і обэр-бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр, паведамляе Deutsche Welle.

Такое рашэнне яны растлумачылі немагчымасцю спрагназаваць развіццё сітуацыі з каранавірусам увосень. Зэдэр і Райтэр назвалі нерэалістычным правядзенне мерапрыемства з выкананнем такіх мер, як ахоўныя маскі і сацыяльная дыстанцыя паміж удзельнікамі. Па іх меркаванні, пазнейшая адмена свята магла б прывесці да яшчэ вялікіх эканамічных і іміджавых страт для яго арганізатараў.

 

У 2020 годзе Актоберфэст таксама быў адменены з-за цяжкай эпідэміялагічны сітуацыі ў Еўропе.

Традыцыйна фэст праводзіцца ў Мюнхене і лічыцца самым буйным масавым святам у Еўропе. Ён пачынаецца ў другой палове верасня і працягваецца 16-18 дзён. Кожны год падзея прыцягвае каля шасці мільёнаў наведвальнікаў з усяго свету.

comments powered by HyperComments
Scroll Up