• Сб. Окт 23rd, 2021

Літоўскія памежнікі распавялі, колькі мігрантаў затрымалі за апошнія суткі на мяжы з Беларуссю

Автор:vglybokaye

Июл 24, 2021

Літоўскія памежнікі за апошнія суткі затрымалі на мяжы з Беларуссю 40 мігрантаў. Пра гэта паведамляецца на сайце Памежслужбы Літвы.

Сёлета 2470 мігрантаў спрабавалі патрапіць у Літву з Беларусі. Гэты лік больш за 30 разоў вышэй, чым быў у 2020 годзе. У ліпені літоўскія памежнікі затрымалі 1809 мігрантаў, у чэрвені — 473, у траўні — 77, у красавіку — 70, у сакавіку — 8. Вялікая частка затрыманых імкнецца патрапіць у краіны Заходняй Еўропы праз Літву, удакладняе Памежслужба Літвы.

Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 такі замежнік, 2019-м — 46, у 2018-м — 104, а ў 201-м — 72.

Раней паведамлялася, што Літва рыхтуецца да горшага сцэнара, які пагражае краіне з-за некантралюемай нелегальнай міграцыі праз Беларусь. У Швянчонскім раёне плануецца абсталяванне кантэйнернага гарадка на 40 000 жыхароў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up