• Сб. Окт 23rd, 2021

Літоўскія памежнікі выправадзілі ў Беларусь некалькі дзесяткаў нелегальных мігрантаў

Автор:vglybokaye

Авг 3, 2021

Памежная служба пачала выконваць пастанову літоўскага ўрада.

Памежная служба Літвы выправадзіла ў Беларусь некалькі дзесяткаў нелегальных мігрантаў.

Пра гэта ў аўторак у эфіры нацыянальнага радыё LRT паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

– У Швенчэнскім, Салечніцкім і Ігналінскім раёнах былі затрыманыя пры спробе перайсці мяжу і выдвараны ў Беларусь некалькі дзясяткаў чалавек, – заявіў Абрамавічус.

У аўторак урад Літвы пратакольнай пастановай даў адпаведным інстанцыям усе паўнамоцтвы, каб не дапускаць незаконнага пранікнення ў краіну нелегальных мігрантаў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up