• Пт. Сен 24th, 2021

Літоўцы знайшлі ў дзвюх фурах беларускія цыгарэты на 3,6 мільёна еўраў

Автор:vglybokaye

Июл 28, 2021

Паводле дакументаў, у паўпрычэпе знаходзіліся драўняныя брыкеты.

Тытунёвую кантрабанду агульным коштам 3,6 мільёна еўраў знайшлі ў двух цяжкавіках, якія ехалі з Беларусі, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на мытную службу Літвы.

Фуры перасякалі мяжу ў канцы мінулага тыдня. Абедзве ехалі з Беларусі. Адна ішла праз пункт пропуску Лаварышкес. Паводле дакументаў, у паўпрычэпе знаходзіліся драўняныя брыкеты. Аднак падчас паглыбленага надгляду сярод тавару выявілі скрынкі з беларускімі цыгарэтамі. Агулам у краіну спрабавалі завезці 642 тысячы пачак. Рынкавы кошт кантрабанды складае 2,24 мільёна еўраў.

Другая фура з кантрабандай ехала праз пункт пропуску Медзінінкай. Кіроўца-расеец паведаміў мытнікам, што едзе праз Літву ў Калінінградскую вобласць. У паўпрычэпе сярод легальнага тавару выявілі 400 пачкаў кантрабандных цыгарэт коштам 1,4 мільёна еўраў.

Цяжкавікі даставілі на штрафстаянку. Кантрабанду канфіскавалі, а кіроўцаў узялі пад варту.

Раней літоўскія мытнікі апублікавалі статыстыку па тытунёвай кантрабандзе. З пачатку 2021 года на мяжы яны канфіскавалі цыгарэт рынкавым коштам амаль 32 мільёны еўраў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up