• Сб. Окт 23rd, 2021

Літоўцы зноў затрымалі вялікую партыю беларускіх цыгарэт. Гэтым разам замаскіраваную пад павідла і памідоры

Автор:vglybokaye

Авг 31, 2021
lrmuitine.lt

Затрыманне адбылося ў суботу на Шальчынінкскім участку, там затрымалі два грузавікі, у якіх было знойдзена больш за 700 скрынь цыгарэт.

Першая машына «Даф» была затрымана раніцай, ёй кіраваў грамадзянін Расіі, які ехаў транзітам у Калінінградскую вобласць. Згодна з дакументамі ён перавозіў памідоры, але кантроль паказаў, што таматы складаюць толькі палову, астатняе — цыгарэты, 422 скрыні (каля 211 пачак) цыгарэт NZ Gold. Іх кошт складае 738 тысяч еўра.

Другой фурай кіраваў грамадзянін Украіны. Яе затрымалі вечарам. Ён нібыта вёз яблычнае павідла, а насамрэч таксама 300 скрынь цыгарэт NZ Gold.

comments powered by HyperComments
Scroll Up