• Сб. Окт 23rd, 2021

Літва высылае з Вільні большасць беларускіх дыпламатаў

Автор:vglybokaye

Июл 7, 2021

Міністэрства замежных спраў Літвы ў чацвер абвясціла пра рашэнне скараціць да мінімуму дыпламатычную прысутнасць Беларусі. Асноўная частка дыпламатычнага персаналу, які працуе ў пасольстве Беларусі ў Вільні, павінна пакінуць Літву. Гэта адказ на аналагічны крок Мінска, паведамляе Delfi.

Кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс паведаміў, што Літва дазволіла Беларусі пакінуць у краіне аднаго консульскага работніка і трох тэхнічна-адміністрацыйных работнікаў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў аўторак паведаміла, што скарачае персанал амбасады Літвы да мінімуму. Персанал амбасады скарачаецца да аднаго консульскага работніка і трох тэхнічных і адміністрацыйных работнікаў.

comments powered by HyperComments
Scroll Up