• Пт. Сен 24th, 2021

Літва збіраецца абсталяваць гарадок для пражывання мігрантаў на 40 тысяч чалавек

Автор:vglybokaye

Июл 23, 2021

Гарадок плануецца ўзвесці на тэрыторыі 16 гектараў у вёсцы Аўгуставас.

Літва рыхтуецца да найгоршага сцэнару, які пагражае краіне праз некантраляваную нелегальную міграцыю праз Беларусь. У Швенчэнскім раёне плануецца абсталяванне кантэйнернага гарадка на 40 000 жыхароў, паведамляе Delfi.

Цяпер вядуць перамовы з Мінфінам аб фінансаванні гэтых работ, паведамляе выданне са спасылкай на кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустама Любаева. Гарадок плануецца ўзвесці на тэрыторыі 16 гектараў у вёсцы Аўгуставас каля Швенчэнеляй. Цяпер у Швенчэнскім раёне размешчаныя 484 нелегалы (у Пабрадзе, Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў).

Сам гарадок будзе ўяўляць сабой пляцоўку з размешчанымі на ёй кантэйнернымі хаткамі. Гэтымі днямі праходзіць конкурс на куплю 219 кантэйнераў для іх усталявання ў Медзінінкай (на гэта выдаткавана 4,6 мільёна еўраў), але рыхтуецца вялікі конкурс на куплю да 10 000 такіх кантэйнерных хатак. У Медзінінкай гарадок павінен быць гатовы да 5 жніўня.

Рост нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

У Службе аховы дзяржмяжы Літвы паведамляюць, што за мінулы дзань затрымалі 92 мігрантаў, якія нелегальна праніклі ў краіну з боку Беларусі. З іх 73 чалавекі назваліся грамадзянамі Іраку або мелі дакументы з гэтай краіны.

З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 2340 нелегалаў – у 30 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У канцы траўня падчас выступу ў парламенце Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь «спыняла наркотыкі і мігрантаў». «Цяпер будзеце самі іх есці і лавіць», – звярнуўся ён завочна да краін Еўразвязу.

20 ліпеня ён заявіў, што Беларусь за ўласныя грошы праводзіць на мяжы мерапрыемствы па спыненні супрацьпраўнай дзейнасці, у тым ліку змагаецца з нелегальнай міграцыяй, пастаўкамі наркотыкаў, зброі.

«Яны хочуць, каб я цяпер павялічыў у пяць разоў органы памежнай службы, памежныя войскі і вывеў на мяжу? Плаціць хто будзе за гэта? Ва ўмовах здушэння нашага народа і нашай дзяржавы хто будзе плаціць?» – задаўся ён пытаннем.

comments powered by HyperComments
Scroll Up