• Пт. Июн 2nd, 2023

Макей: Беларусь мае намер закрыць свае пасольствы ў шэрагу краін

Автор:vglybokaye

Апр 6, 2021

Пра гэта паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў Лукашэнкі па аптымізацыі сеткі беларускіх замежных устаноў, піша БелТА.

«Як мінімум у некалькіх краінах свету мы закрыем нашы пасольствы — там, дзе мы бачым, што на працягу доўгага перыяду іх праца не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы», — заявіў Уладзімір Макей.

«Але мы ўдзелім ўвагу пашырэнню нашай прысутнасці ў перспектыўных з нашага пункту гледжання рэгіёнах, аб чым неаднаразова казаў Аляксандр Лукашэнка», — заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

comments powered by HyperComments
Scroll Up