• Сб. Дек 3rd, 2022

МАРТ пакараў сетку крам “Дыяніс” за завышэнне коштаў на сацыяльна значныя тавары

Автор:vglybokaye

Окт 25, 2021

Па выніках праверкі ТАА “Рэсттрэйд”, якая валодае сеткай крам “Дыяніс”, працаўнікамі галоўнага упраўлення МАРТ па Віцебскай вобласці выявілі завышэнне коштаў на сацыяльна значныя тавары.

 

Факты завышэння раздробных коштаў зафіксаваны для больш за 30 найменняў сацыяльна значных тавараў, у выніку сума завышэння склала 32 662 рубля 29 капеек.

Акрамя таго, пры фармаванні раздробных коштаў на тушку кураня бройлера ў сакавіку выяўлена перавышэнне дапушчальнага ўзроўню змены коштаў, усталяванага пастановай Савета Міністраў № 100 ад 23 лютага 2021 года.

За парушэнне заканадаўства аб коштах і коштаўтварэнні Эканамічны суд Віцебскай вобласці пастанавіў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці юрыдычную асобу і службовыя асобы, адказных за фармаванне коштаў, паведамляе сайт МАРТ. Рашэнне суда ўступіла ў законную сілу.

Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up