Уся рэч у аб’ёме лёгкіх.
Навукоўцы высветлілі, што мужчыны часцей распаўсюджваюць каранавірус, чым жанчыны ці дзеці. Прынамсі на грамадскіх мерапрыемствах, звязаных з выканаўчым мастацтвам.
Пра гэта паведамляе CBS News.
Даследаванне было праведзенае экспэртамі са штата Каларада, ЗША. Як высветлілася, на мерапрыемстве мужчыны выкінулі значна больш аэразольных часціц, чым жанчыны ці дзеці. Таму віруснага матэрыялу ў паветра магло патрапіць значна больш. Усяго навукоўцы назіралі за 75 удзельнікамі.
Са слоў экспэртаў, уся рэч у тым, што ў мужчын большы аб’ём лёгкіх.
Як расказаў прафесар машынабудавання ва Універсітэце штата Каларада Джон Уолкенс, дарослыя ўвогуле выдыхаюць больш аэразольных часціц, чым дзеці.
Асабліва шмат аэразоляў распаўсюджваюць людзі, якія шмат гавораць ці гучна спяваюць.
comments powered by HyperCommentsАгулам навукоўцы пацвердзілі тэзу аб тым, што закрытае памяшканне, дзе людзі шмат размаўляюць, з’яўляюцца месцамі з большай распаўсюджвальнасцю каранавіруса.