Медыкі высветлілі, як COVID-19 з лёгкай формы пераходзіць у хранічную

Спецыялісты з Бэльгіі і Нідэрландаў вывучылі звесткі аб 1837 пацыентах.

Каранавірус можа папоўніць лік хранічных захворванняў. Прычым рызыка займець хранічны COVID-19 вышэйшая у тых, хто перанёс яго лёгкую форму і лячыўся амбулаторна. Пра гэта са спасылкай на Journal of Clinical Medicine піша kp.by.

Даследнікі з Бэльгіі і Нідэрландаў аналізавалі працэс аднаўлення пацыентаў пасля перанесенага кавіду. Вывучыўшы звесткі аб 1837 пацыентах, якія лячыліся ад кавіду амбулаторна, яны высветлілі, што амаль у паловы з іх вырасла патрэба ў доглядзе, а кожны трэці стаў мець патрэбу ў дапамозе. Праблемы захоўваліся на працягу як мінімум трох месяцаў. Усе пацыенты перанеслі каранавірус у лёгкай форме і даволі маладыя — сярэдні ўзрост абследаваных 47 гадоў. Да кавіду абсалютная большасць з іх лічыла сябе здаровымі людзьмі.

98 адсоткаў скардзіліся на стомленасць, 90- на цягліцавую слабасць, 88 — на праблемы са сном, 87 — на болі рознага характару. Былі скаргі на зніжэнне прадукцыйнасці працы і неабходнасць медыцынскай дапамогі.

Даследнікі мяркуюць: прычына ў тым, што хворыя з цяжкімі формамі кавіду праходзяць у далейшым рэабілітацыю, а тыя, хто перанёс яго амбулаторна, па-за ўвагай медыкаў. У найбліжэйшай будучыні гэтыя хворыя створаць велізарную нагрузку на сістэму аховы здароўя, прагназуюць яны.

kp.by.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова