• Сб. Авг 13th, 2022

Медыкі знайшлі людзей, якія ніколі не захварэюць на каранавірус

Автор:vglybokaye

Ноя 21, 2021

Знойдзеныя 58 чалавек з асаблівасцю, якая можа паўплываць на стварэнне ўніверсальнай вакцыны.

Пра гэта паведамляе часопіс Nature са спасылкай на вынікі даследавання экспертаў з Вялікай Брытаніі.

Так, падчас пачатку пандэміі каранавірусу захварэла вялікая колькасць людзей. Аднак навукоўцы, вывучаючы медыцынскія гісторыі пацыентаў шпіталя Святога Варфаламея ў Лондане, змаглі знайсці 58 чалавек, якія здалі ПЦР-тэсты са станоўчым вынікам, але без сімптомаў, антыцелаў у крыві і віруснага ДНК.

У 20 чалавек быў знойдзены падвышаны ўзровень лімфацытаў, якія самі знішчаюць вірус. Іх таксама называюць Т-клеткамі. А ва ўсіх 58 былі выяўленыя Т-клеткі, якія адключаюць кластар бялкоў каранавірусу, якія патрэбныя яму для размнажэння.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што вірус змог трапіць у арганізм такога пацыента, аднак не змог у ім прыжыцца.

Такім чынам, гэта дае надзею на тое, што ў будучыні атрымаецца стварыць універсальную вакцыну ад COVID-19.

comments powered by HyperComments
Scroll Up