• Чт. Ноя 30th, 2023

Мінадукацыі змяніла тэрміны правядзення ЦТ

Автор:vglybokaye

Май 22, 2020

Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

“Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат правядзення ЦТ, і прыбыць на яго ў адпаведнасці з новымі датамі”, – адзначылі ў прэс-службе.

ЦТ па беларускай мове адбудзецца 25 чэрвеня, па рускай – 26 і 27 чэрвеня, па грамадазнаўстве – 29-га, па матэматыцы – 1 і 2 ліпеня, біялогіі – 4 ліпеня. ЦТ па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) можна будзе здаць 6 ліпеня, хіміі – 8 ліпеня, фізіцы – 10 ліпеня, гісторыі Беларусі – 12 ліпеня, геаграфіі – 14 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) – 16 ліпеня.

Як дадалі ў міністэрстве, ЦТ будзе праходзіць у адпаведнасці з патрабаваннямі і рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя.

БелТА.

comments powered by HyperComments
Scroll Up