Як у яе атрымалася?
У Браслаўскім раёне новых гаспадароў знайшлі дзве пустыя вясковыя бібліятэкі. Абедзве яны былі прададзеныя фізічным асобам з аўкцыёну, паведамляе Віцебскаблмаёмасць.
Адна бібліятэка размешчаная ў вёсцы Цяцеркі, а іншая – у вёсцы Спрынды. Побач з абедзвюма вёскамі ёсць маляўнічыя азёры. Бібліятэку ў Цяцерках 1984 года пабудовы плошчай 95 «квадратаў» набыла за 30 рублёў мясцовая жыхарка. Бібліятэку ў Спрындах 1975 года пабудовы плошчай 94 «квадраты» набыла за 30 рублёў (блізу 11 даляраў – рэд.) Жыхарка Мiнска.
Абодва будынкі выстаўляліся на аўкцыён блізу 10 разоў – іх спрабавалі прадаць з 2015 года.
Як паведамілі новыя ўласнікі, кожны з іх збіраецца рэканструяваць бібліятэкі пад дамы для жыцця.
comments powered by HyperComments