Міністэрства аховы здароўя Францыі назвала лекі, якія нельга прымаць пры каранавірусе

Гэта папулярны супрацьзапаленчы прэпарат.

Здароўе хворых каранавірусам можа пагоршыцца пры лячэнні супрацьзапаленчымі прэпаратамі, такімі як ібупрафен, піша «Новое время».

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Францыі Аліўе Веран.

Паводле ягоных слоў, даследаванні паказалі, што ібупрафен і іншыя нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты могуць ускладніць працягласць хваробы. Для зніжэння высокай тэмпературы ўсім хворым падчас эпідэміі каранавіруса Веран рэкамендуе прымаць прэпараты, якія змяшчаюць парацэтамол.

Даследнікі адзначаюць, то нестэроідныя супрацьзапаленчыя сродкі небяспечныя таму, што зніжаюць рэакцыю імуннай сістэмы чалавека. «Такія прэпараты павялічваюць рызыкі, калі ў арганізме ўжо ёсць інфекцыя», — заявіў Жан-Луі Монтастрак, медык са шпіталя ў Тулузе.

«Калі вы ўжо прымаеце супрацьзапаленчыя сродкі або сумняваецеся, то пракансультуйцеся са сваім лекарам», — кажа Вера.

Ібупрафен — супрацьзапаленчы прэпарат, які выкарыстоўваецца для лячэння боляў, ліхаманкі, мігрэняў, болі падчас менструацыі і рэўматоіднага артрыту. Ён уключаны ў Спіс асноўных лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у якім пералічаныя самыя бяспечныя і эфектыўныя лекі.

 
comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова