
29-гадовы хлопец атрымаў траўмы 13 студзеня ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Глыбоцкім раёне.
Каля 20:00 непадалёк ад вёскі Ластавічы малады чалавек, які ехаў на мінівэне «Renault» не зладзіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выляцеў у кювет.
У выніку ДТЗ мінівэн затрымаўся ў гурбе, а кіроўца, які кіраваў, атрымаў цялесныя пашкоджанні, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ. Па факце дарожна-транспартнага здарэння Дзяржаўтаінспекцыя пачала праверку.
ННВ.
comments powered by HyperComments