• Пт. Июн 2nd, 2023

“Мінск” супраць “Daewoo Matiz” — сутыкненне двух лёгкавагаў у Глыбокім

Автор:vglybokaye

Авг 15, 2021

Увечары 13 жніўня ў Глыбокім падлетак на матацыкле “Мінск” сутыкнуўся з мікралітражкай “Daewoo Matiz”, за рулём якога была дзяўчына.

Каля 20:00 на вуліцы Леніна ў раёне дома №30а 17-гадовы матацыкліст сутыкнуўся з легкавушкай, якой кіравала 21-гадовая кіроўца.

Пасля сутыкнення матацыкл выляцеў за межы праезнай часткі і збіў смеццевую ўрну. У выніку дарожна-транспартнага здарэння падлетак атрымаў траўмы і шпіталяваны, пра гэта  паведамілі ў абласной ДАІ.

Іван Дзедушкін 

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up