Мінздароўя: Падставай для ЭКА цяпер можа стаць і адсутнасць палавога партнёра

Міністэрства аховы здароўя прыняла пастанову «Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій». Цяпер здаровыя, але самотныя жанчыны могуць прэтэндаваць на ЭКА. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на сайце pravo.by.

У пастанове пералічаны паказанні і супрацьпаказанні да экстракарпаральнага апладнення. Калі раней для таго, каб стаць цяжарнай з дапамогай ЭКА, жанчына павінна была мець дыягназ «бясплоддзе», то цяпер адсутнасць палавога партнёра ўжо з’яўляецца паказаннем да працэдуры.

NN.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова