• Пт. Июн 2nd, 2023

МЗС Латвіі афіцыйна заявіў пра спыненне працы пасольства ў Менску, консульства ў Віцебску працягне функцыянаваць

Автор:vglybokaye

Май 26, 2021

Пасольства Латвіі ў Мінску на нявызначаны час спыняе выкананне консульскіх функцый у сувязі з выправаджэннем латвійскіх дыпламатаў з пасольства, але консульства ў Віцебску працягне працу. Праўда візу тут змогуць атрымаць не ўсе.

 

— У консульстве ў Віцебску візы для ўезду ў Латвію могуць атрымаць толькі асобы, сталым месцам жыхарствам якіх з’яўляецца Віцебская вобласць, — тлумачаць у МЗС Латвійскай Рэспублікі.

Апроч гэтага консульства будзе прымаць запыты на атрыманне віз ад грузавых і пасажырскіх перавозчыкаў, а таксама ад асобаў, якім у Беларусі пагражаюць рэпрэсіі па палітычных прычынах.

Падданыя Латвіі, якія патрапілі ў надзвычайную сітуацыю ў Беларусі і якім патрабуецца консульская дапамога, могуць звяртацца не толькі ў консульства ў Віцебску, але і ў любое пасольства краіны-ўдзельніцы Еўрапейскага Звяза ў Мінску.

Сяржук Серабро

comments powered by HyperComments
Scroll Up