• Пт. Сен 24th, 2021

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі яшчэ 92 нелегалы

Автор:vglybokaye

Июл 23, 2021

73 прадставіліся грамадзянамі Ірака ці мелі дакументы з гэтай краіны.

Літоўскія памежнікі затрымалі ў чацвер яшчэ 92 мігранты на мяжы з Беларуссю, паведаміла Службы аховы дзяржмяжы Літвы.

“З усіх 92 арыштаваных у чацвер замежнікаў 73 прадставіліся грамадзянамі Ірака ці мелі дакументы з гэтай краіны”, – распавялі памежнікі.

Яны таксама нагадалі, што іракскія грамадзяне складаюць больш паловы ад усіх затрыманых сёлета мігрантаў (1380 чалавек). Усяго з пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі на беларускім участку мяжы 2430 нелегальных мігрантаў. Гэта ў 30 раз больш, чым за ўвесь мінулы год. У 2020-м году на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 такі замежнік, у 2019 — 46, у 2018 году — 104.

comments powered by HyperComments
Scroll Up