• Пт. Сен 24th, 2021

На мяжы з Літвой затрыманы самы вялікі лік мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Автор:vglybokaye

Июл 28, 2021

Усе мелі дакументы грамадзян Ірака ці прадставіліся жыхарамі гэтай краіны.

 

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, — што 27 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі 171 нелегальнага мігранта з Беларусі. Гэта рэкордны паказчык за адны суткі.

Адзначым, што з пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі больш за 3000 нелегальных мігрантаў, якія прыйшлі з тэрыторыі Беларусі. Гэта ў 37 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год.

У ліпені 2021-га памежнікі затрымалі 2366 мігрантаў. У чэрвені іх было 473, у траўні — 77, у красавіку — 70, у сакавіку — 8.

comments powered by HyperComments
Scroll Up