На званне культурнай сталіцы Беларусі 2020 года прэтэндавала і Глыбокае, але абралі Ліду

Калегіяй Мініс­тэрст­ва культуры 25 красавіка прынята рашэнне аб наданні статуса «Культурная сталіца года» ў 2020 годзе гораду Лідзе Гродзенскай вобласці, піша kultura.by.
На працягу года ў рамках акцыі ў Лідзе будуць рэалізаваны шматлікія праекты, сярод якіх музейна-асветніцкі праект «Замак Гедыміна — сведка мінуўшчыны», маладзёжны фестываль андэграўнднага мастацтва «Нетыпічны PARADIS», абласны фэс­тываль маладзёжных суб­культур «Моладзевая хва­­ля», адкрыты фестываль-конкурс мастацкай творчасці «Арт-тэрыторыя» і іншыя значныя культурныя мерапрыемствы.
— З’явяцца новыя сумесныя з рэспубліканскімі ўстановамі культуры пра­екты, пашырыцца супрацоўніцтва з рэс­публіканскімі музеямі. Не выключаем і магчымасці правядзення фестывалю нематэрыяльнай культуры, які аб’яднае ўсю краіну. Яго аналаг не першы год існуе ў нашай вобласці — гэта рэгіянальны фестываль традыцыйнай культуры «Скарбы Гарадзеншчыны», — паведаміла начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч.
На званне культурнай сталіцы краіны нараўне з Лідай прэтэндавалі Глыбокае, Горкі і Бары­саў. Паводле ацэн­кі спецыялістаў, інфра­структура, сетка ўстаноў культуры і аб’екты куль­турнай спадчыны Ліды занялі лідзіруючую пазіцыю ў свайго роду культурным спаборніцтве.
Паводле kultura.by.

comments powered by HyperComments

Автор записи: natashasedova23