• Сб. Июн 3rd, 2023

На Зямлю ў выхадныя ўпадуць 18-тонныя абломкі кітайскай ракеты. Куды менавіта — невядома

Автор:vglybokaye

Май 8, 2021

У гэтыя выхадныя на зямлю павінна ўпасці адпрацаваная ступень кітайскай ракеты-носьбіта «Чанчжэн 5-Б» (у даслоўным перакладзе – «Вялікі паход»), з дапамогай якой на арбіту быў запушчаны першы модуль Кітайскай касмічнай станцыі, піша ВВС.

Уваход у шчыльныя слаі атмасферы аб’екта масай 18 тон будзе некантраляваным, і амерыканскія ваейсковыя эксперты ўжо выказалі асцярогі, што абломкі могуць зваліцца на населеныя раёны.

Пекін, у сваю чаргу, сцвярджае, што рызыка магчымай шкоды ад падзення абломкаў надзвычай нізкая.

Кітай, які паставіў перад сабой амбіцыйную задачу павысіць свой статус на міжнароднай арэне, ужо ўклаў мільярды даляраў у касмічную праграму.

NN.by

comments powered by HyperComments
Scroll Up