• Вт. Янв 25th, 2022

Найбліжэйшыя вялікія выходныя будуць толькі на праваслаўныя Каляды, а потым — 8 сакавіка і на Радаўніцу

Автор:vglybokaye

Окт 17, 2021

Савет міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён, дзякуючы гэтаму ўвесну два разы будзе адразу па чатыры выходных дні. Пазналі — калі?

Найбліжэйшыя каталіцкія Каляды і Новы год гэтым разам выпалі на выходныя дні, так што тут спадзявацца на дадатковы адпачынак не даводзіцца. Але праваслаўныя Каляды, 7 студзеня, будуць у пятніцу, так што выходнымі будуць тры дні.

Затым, дзякуючы пераносу працоўнага дня з 7 на 12 сакавіка выходнымі будуць чатыры дні з 5 па 8 сакавіка. Таксама чатыры выходных дні, як заўсёды, будзе перад Радаўніцай — з панядзелка 2 траўня працоўны дзень пераносіцца на суботу 14 траўня.

Акрамя таго, у 2022 годзе Дзень Перамогі прыпаў на 9 траўня, так што выходнымі будуць тры дня. Вельмі зручна, каб пасеяць бульбачку.

Яшчэ раз тры выходных дні ў наступным годзе будуць толькі ўвосень. Адзін з панядзелкаў даводзіцца на 7 лістапада, а ў гэты дзень у Беларусі святкуецца савецкае свята, прысвечанае Кастрычніцкаму перавароту.

Сяржук Серабро 

 

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up