• Вт. Июн 28th, 2022

Найстарэйшы мужчына ў свеце памёр ва ўзросце 112 гадоў

Автор:vglybokaye

Янв 19, 2022

У Іспаніі памёр Сатурніна дэ ла Фуэнтэ Гарсія на 113-м годзе жыцця, ён быў самым старым мужчынам у свеце.

Аб гэтым гаворыцца на сайце «Кнігі рэкордаў Гінэса».

Ён нарадзіўся 11 лютага 1909 года ў Леоне, на момант смерці яму было 112 гадоў і 341 дзень.

Гарсія казаў, што з-за росту ў 1,5 метра яго не ўзялі ў армію і ён пазбег удзелу ў іспанскай грамадзянскай вайне.

Замест ваеннай службы ён заснаваў шавецкі бізнэс і гуляў за мясцовую футбольную каманду Puente Castro.

Гарсія тлумачыў сваё даўгалецце тым, што нікога не крыўдзіў. Яго прызналі найстарэйшым мужчынам у свеце ў верасні мінулага года. У яго засталіся 14 унукаў і 22 праўнукі.

Нагадаем, што найстарэйшым жыхаром Глыбокага — усіх часоў і народаў — быў Францішак Зарэмба, паўстанец 1863 года, які ў 120 гадоў, “за польскім часам”, у 1938-м, сваімі нагамі, хадзіў на выбарчы ўчастак.

Найстарэйшы жыхар Глыбокага ўсіх часоў і народаў – Францішак Зарэмба, паўстанец 1863 года, пражыў 122 гады (vglybokaye.by).

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up