Напамінак па забеспячэнні бяспекі пры катанні з горак

Зіма – гэта час забаў і вясёлых гульняў. Катанне з горак – усімі любімая зімовая забаўка. Хуткасць, свіст свежага ветра, бура эмоцый, якія перапаўняюць. Для таго, каб Ваш адпачынак быў не толькі прыемным, але і бяспечным, варта ўважліва ставіцца да выбару горкі і сродкаў для катання, якіх цяпер выпускаецца велізарная коль­касць – лыжы, санкі, лядзянкі пластмасавыя, лядзянкі-карыты, снегакаты, надзіманыя санкі.

Бацькі! Памятайце, што горкі, схілы для катання – гэта месца падвышанай небяспекі, з маленькімі дзецьмі не варта хадзіць на перапоўненую людзьмі горку са стромкімі схіламі і трамплінамі. Калі горка выклікае ў вас асцярогу, спачатку пракаціцеся з яе самі, без дзіцяці – выпрабуйце спуск. Калі дзіця ўжо катаецца на рознаўзроставай «ажыўленай» горцы, абавязкова сачыце за ім. Лепш за ўсё, калі хтосьці з дарослых сочыць за спускам зверху, а хтосьці знізу дапамагае дзецям хутка вызваляць шлях.
Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце ў якасці горак чыгуначныя насыпы і горкі паблізу праезных частак дарог.
Бацькі! Навучыце дзяцей некалькім важным правілам паводзін на горцы і самі строга выконвайце патрабаванні бяспекі:
1. Не з’язджаць з горкі, пакуль не адышоў у бок папярэдні, які спусціўся ўніз.
2. Не затрымоўвацца ўнізе, калі з’ехаў, а хутчэй адпаўзаць ці адкочвацца ў бок.
3. Не перабягаць ледзя­ную дарожку. Растлумачыце дзіцяці, што пераходзіць горку папярок нельга, нават калі яму здаецца, што ён паспее перабегчы да таго, як хтосьці з’едзе. На лёдзе лёгка паслізнуцца і патрапіць пад ногі таму, хто з’язджае.
4. Паднімацца на снеж­ную ці ледзяную горку варта толькі ў месцы ўздыму, абсталяваным прыступкамі, забараняецца паднімацца на горку там, дзе насустрач скочваюцца іншыя.
5. У пазбяганне траў­матызму нельга катацца, стоячы на нагах і на кукішках.
6. Імкнуцца не з’яз­джаць спіной ці галавой наперад (на жываце), а заўсёды глядзець наперад, як пры спуску, так і пры ўздыме.
7. Калі сысці ад сутыкнення (на шляху дрэва, чалавек і г.д.) нельга, то трэба паспрабаваць заваліцца на бок ці адкаціцца ў бок ад ледзяной паверхні.
8. Калі міма горкі ідзе мінак, пачакаць, пакуль ён пройдзе, і толькі тады здзяйсняць спуск.
У апошнія гады вялікую папулярнасць набылі надзіманыя санкі (у нас іх завуць па-рознаму: цюбінг, ватрушкі, сноўцюбінг, пончыкі, абаранкі, табаганы). Катанне на такіх ватрушках не патрабуе адмысловых навыкаў, аднак варта памятаць, што ў адрозненне ад класічных санак цюбінгі здольныя развіваць большую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску. Гэта дадае яркіх адчуванняў і адрэналіну тым, хто катаецца. Аднак не варта забываць і правілы бяспекі пры катанні на надзіманых санках:
1. Коўзацца на санках-ватрушках рэкамендуецца на схілах з ухілам не больш за 20 градусаў. Унізе схілу павінна быць досыць месцы для тармажэння. Не варта катацца на цюбінгах па схілах, парослых дрэвамі.
2. Перш чым пачаць спуск па непадрыхтаванай трасе, агледзьце яе на прадмет наяўнасці ям, грудоў, кустоў, якія тырчаць, камянёў.
3. Санкі-ватрушкі развіваюць вялікую хуткасць, таму на схіле зважайце на іншых, хто катаецца. Перад пачаткам спуску пераканайцеся, што перад вамі няма нікога з тых, хто катаецца, асабліва дзяцей.
4. Не катайцеся на цюбінгу ў стане алкагольнага ап’янення.
5. Коўзацца на санках-ватрушках варта седзячы. Не спрабуйце катацца на ватрушцы стоячы ці скачучы як на батуце.
6. Не прывязвайце надзі­маныя санкі да транспартных сродкаў: снегакатаў, квадрацыклаў, аўтамабіляў і г.д.
7. Нельга катацца з горак з трамплінамі – пры прызямленні ватрушка моцна спружыніць.
8. Нельга катацца на цюбінгу ўдваіх з дзіцем – немагчыма кантраляваць сітуацыю адной рукой утрымліваючы дзіця, а іншай трымаючыся за ватрушку.
Паважаныя бацькі! Не пакідайце дзяцей адных, без нагляду!
Выконвайце нескладаныя правілы катання з горак і Вы засцеражаце сябе і навакольных ад магчымых траўмаў і пашкоджанняў.
Інфармацыя па прафілактыцы права­парушэнняў і злачынстваў непаўналетніх змешчана ў афіцыйнай групе «ІСН Глыбоцкага РАУС» (https://vk.com/clubl59236466) у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» сеткі Інтэрнэт.

Вадзім Кучыц,
начальнік ІСН МАБ Глыбоцкага РАУС маёр міліцыі.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова