• Вс. Май 29th, 2022

Навукоўцы: Каранавірус баіцца курцоў

Автор:vglybokaye

Янв 6, 2022

Французскія даследчыкі прыйшлі да незвычайнай высновы.
Як сталася, нікацін можа стрымліваць распаўсюд каранавіруса ў клетках арганізма.

Як паведамляюць выданні Le Monde і Le Point, даследаванне праводзілася цэнтрам AP-HP, які аб’ядноўвае адмыслоўцаў з бальніц сталічнага рэгіёна Францыі, піша “Росбалт”.
Хоць у Францыі кураць каля чвэрці насельніцтва, сярод 11 тысяч шпіталяваных пацыентаў з каранавірусам сталася толькі 8,5% курцоў.

У парыжскай універсітэцкай лякарні Піцье-Сальпетрыер усталявалі, што сярод заражаных прыкладна на 80% менш курцоў, чым у сярэднестатыстычнай выбарцы па краіне.

Засноўваючыся на гэтых высновах, у Францыі плануюць выкарыстоўваць нікацінавыя патчы ў рамках клінічных даследаванняў па лячэнні кaрaнавiруса.

comments powered by HyperComments
Scroll Up