Даследаванне спецыялістаў працягвалася 11 гадоў.
Навукоўцы высветлілі, якая колькасць кавы штодня неабходная для таго, каб падоўжыць жыццё, піша The Sun (пераклад – lenta.ru).
Паведамляецца, што спецыялісты 11 год вывучалі звычкі брытанцаў. Падчас даследавання высветлілася, што тры кубачкі меленай кавы кожны дзень зніжаюць рызыку заўчаснай смерці на 12 адсоткаў, смерці ад сардэчных захворванняў — на 17 адсоткаў, а ад інсульту — на 21 адсотак.
Даследнікі таксама звязалі ўжыванне гэтага аб’ёму кавы з паляпшэннем паказчыкаў здароўя, але нагадалі, што гэта тычыцца свежай меленай кавы, а не распушчальнай.
comments powered by HyperComments