• Вт. Апр 13th, 2021

Навукоўцы распавялі пра карысныя ўласцівасці грыбоў

Автор:vglybokaye

Фев 11, 2021
Вешанка.

 

Каб атрымаць большасць пажыўных рэчываў неабходных арганізму не абавязкова складаць доўгі спіс прадуктаў.

 

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Food Science & Nutrition, паказала, што даданне невялікай порцыі грыбоў у рацыён значна павялічвае спажыванне некалькіх мікранутрыентаў, у тым ліку важных пажыўных рэчываў, такіх як вітамін D, піша “Популярная механика”.

Навукоўцы разгледзелі даданне да рацыёну 84 грамаў розных грыбоў (прыкладна, паўшклянкі): белых, шампіньёнаў, шампіньёнаў крэміні, грыбы патрабела і вешанак. Вынікі паказалі, што любыя з гэтых грыбоў папаўняюць недахоп кальцыя і клятчаткі ў арганізме.

Апроч гэтага, грыбы павялічвалі колькасць пажыўных рэчываў, уключаючы медзь (24-32%), фосфар (6%), селен (13-14%), цынк (5-6%), рыбафлавін (13% -15%), ніацын (13% -14%) і халін (5% -6%) як у дзяцей, так і ў дарослых.

Навукоўцы таксама адзначаюць, што ў порцыі з пяці сярэдніх баравікоў утрымоўваецца ўсяго 20 калорый і нуль тлушчу. У грыбах прысутнічае вітамін D – каля 25 мкг на адну порцыю.

Грыбы таксама багатыя серазмяшчальнымі амінакіслотамі – антыаксідантамі, такімі як эргатыёнеін і трыпептыд глутатыён. Больш за ўсё іх выяўлена ў вешанках.

comments powered by HyperComments
Scroll Up