• Вс. Авг 14th, 2022

Навукоўцы распавялі, якая спецыя захоўвае маладосць і дапамагае схуднець

Автор:vglybokaye

Фев 23, 2022

Навукоўцы з ЗША выявілі, што карыца, альбо цынамон, дабратворна ўплывае на працу ўсяго арганізма. Яна мае амаладжальныя ўласцівасці, а таксама дапамагае скінуць лішнюю вагу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Вынікі прысвечанага карыцы даследавання былі прэзентаваныя па выніках чарговага з’езду Амерыканскага таварыства малекулярнай біялогіі і біяхіміі.

Карыца падтрымлівае працу арганізма ў цэлым, а таксама можа дапамагчы справіцца з некаторымі захворваннямі. У сваім складзе карыца мае шэраг мінералаў і вітамінаў, а таксама дубільныя рэчывы, эфірныя алеі, клятчатку. 

«Сістэматычнае ўжыванне карыцы спрыяе ўтварэнню спецыфічнага метабалічнага цэнтра, які становіцца прычынай карысных змяненняў, якія ажыццяўляюцца на клеткавым узроўні», — распавядае вядучы аўтар даследавання, біяхімік з Універсітэта Паўночнага Агаё, Эмі Стокерт.

Таксама навукоўцы распавялі, што карыца багатая на антыаксіданты. Каб адчуць на сабе спрыяльнае ўздзеянне дадзенага прадукту, трэба рэгулярна ўжываць каля аднаго грама карыцы ў суткі.

comments powered by HyperComments
Scroll Up