Навукоўцы выявілі новы спосаб перамагчы старэнне

Даследнікі з Нямеччыны звярнулі ўвагу на папуляцыю пладовых мух.

Старэнне — прыкры працэс, які даводзіцца перажываць кожнаму. Аднак у кагосьці яно праходзіць хутчэй, а ў кагосьці больш павольна. Спыніць яго немагчыма, але можна паспрабаваць запаволіць. І вось стала вядома аб тым, што навукоўцам атрымалася знайсці новы спосаб павялічыць працягласць жыцця. Пра гэта напісалі ў часопісе Nature Aging, паведамляе cursorinfo.co.il.

Адзначаецца, што даследчыкі з Інстытута біялогіі старэння Таварыства Макса Планка, які месціцца ў Нямеччыне, выявілі, што павелічэнне колькасці бялку пад назвай сестрын запавольвае старэнне пладовых мух.

Правёўшы адпаведныя даследаванні, навукоўцы высветлілі, што з сестрынам можа звязваць амінакіслоты, і змяншэнне гэтага звязвання з дапамогай прэпаратаў, што дапамагаюць змагацца са старэннем. Больш за тое, у кузурак з мутацыямі ў бялку паляпшалася агульнае самаадчуванне нават пры багатай бялкамі дыеце.

Больш за тое, павелічэнне колькасці сестрыну ў ствалавых клетках, размешчаных у кішэчніку мух, таксама абараняла інсэктаў ад негатыўнага эфекту дыеты, багатай на бялкі, і падаўжала жыццё на дзесяць адсоткаў.

Таму патэнцыйны прэпарат, які мог бы павялічыць актыўнасць сестрыну ў арганізме, стаў бы сапраўдным прарывам у галіне барацьбы са стараннем і павелічэннем працягласці жыцця.

cursorinfo.co.il.

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова