• Вт. Апр 13th, 2021

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 красавіка

Автор:vglybokaye

Мар 27, 2021

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць у Беларусі з 1 красавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства падаткаў і збораў.

ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” на 5 капеек павысіць цэны цыгарэт Pall Mall (Nano Blue, Nano Silver, Nano Green, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Azure, Superslims Violet, Demi Green, Demi Blue, Demi Azure), Rothmans (Blue, Azure). На 10 капеек падаражэюць Pall Mall Nano Amber, Kent (Nano Blue, Nano Silver, Nano White, Feel Aroma, Feel Aurum, Feel Tropic), Rothmans (Demi Click Coral, Click Coral, Click Purple, Click Volt).

З цыгарэт, што ўвозяцца кампаніяй “Беларусьгандаль”, на 5 капеек падаражэюць Pall Mall Nano Blue. На 10 капеек стануць даражэйшымі некаторыя віды цыгарэт Davidoff, Richmond, Aroma Rich і Kiss.

“Тытунь-інвест” і “Інтэр Табака” не будуць павышаць цэны.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

БелТА.

comments powered by HyperComments
Scroll Up