• Пт. Июн 2nd, 2023

Незаконнае выпальванне сухой расліннасці

Автор:vglybokaye

Апр 27, 2023

Пагодныя ўмовы ў красавіку 2023 года, абумовілі хуткае высыханне леташняй травы і раслінных рэштак, што стварае пажаранебяспечнае становішча.

Часам выпальванне травы праводзіцца  грамадзянамі і сельскагаспадарчымі арганізацыямі наўмысна для ачысткі гародаў, сельскагаспадарчых земляў ад непажаданай расліннасці і раслінных рэштак. Акрамя таго, агністая стыхія, якая ўсхадзілася, часта выклікае гібель кладак і месцаў гнездаванняў такіх птушак як крыжанка, чырок-траскунок, кнігаўка, траўнік, бакас, трысняговая і звычайная аўсянкі, палявы, лясны і хахлаты жаўрукі, лугавы канёк.

Гнездавы перыяд гэтых птушак пачынаецца напачатку красавіка. З выпаленых месцаў птушкі сыходзяць, а значыць сыходзяць і ад нас. Пашкоджваюцца і дрэвы, асабліва іх каранёвая шыйка – вельмі ўразлівае месца прама над зямлёй. Не кажучы пра тое, што дрэвы могуць проста згарэць. Ад моцнай тэмпературы абгараюць пупышкі, якія набрыняюць увесну, што вельмі шкодзіць дрэву, нават калі яно выжыве. Ад спальвання сухой травы збядняецца глеба, мінеральныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў попеле, даволі лёгка сыходзяць з павярхоўнымі і грунтавымі водамі, і толькі нязначная іх частка засвойваецца раслінамі. Працэс гарэння суправаджаецца выкідам у атмасферу вуглякіслага газу, згарае кісларод. На забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях у паветра з агнём і дымам трапляюць радыёактыўныя рэчывы, якія ветрам пераносяцца на значныя адлегласці. У агні згараюць рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, утворачы лятучыя таксічныя арганічныя і неарганічныя злучэнні.
Адказнасць за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на кораню, а таксама ржышча і пажніўных рэштак на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў у адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.
У адпаведнасці з артыкулам 16.41 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь. Акрамя таго, асобы, якія дапусцілі незаконнае пашкоджанне выпальванне сухой расліннасці, травы на кораню, а таксама ржышча і пажніўных рэштак, абавязаны пакрыць прычынены навакольнаму асяроддзю шкоду, памер пакрыцця якога вызначаны Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. No 348 “Пра таксы для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю”. Сума шкоды, у залежнасці ад віду земляў, на якіх праведзена выпальванне і можа даходзіць да 200 базавых велічынь за 1 га.
Аб усіх парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства вы можаце паведаміць па тэлефоне даверу 8(02156) 55970 ці на мабільныя тэлефоны: МТС 3512061, МТС 8223279, МТС 6233690.

Д.І.Барыла, старэйшы дзяржаўны інспектар
Глыбоцкай міжраённай інспекцыі

comments powered by HyperComments
Scroll Up